"Ulis" - Цягнік на Нясвіж (1989) - Video
PUBLISHED:  May 24, 2010
DESCRIPTION:
Словы Фелікса Аксёнцава
http://lyrics.mirkforce.net/ulis/%D1%86%D1%8F%D0%B3%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%BD%D0%B0%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%B6.html

Я з ім сустрэўся ў чыстым купэ
Ў зваротнай дарозе.
Падобны тварам ён да мяне,
Стаіць на парозе.

З глытком кожным у шклянцы маёй
Гарэлкі ўсё болей.
Мой недапалак з зацягам даўжэе
Ды гасне паволі.

Рушыць цягнік на Нясвіж,
Ідзе дадому.
Бом... Бом...

Я грэю каву, ды стыне яна,
Ды студзіць далоні.
Мне вандроўнік у вочы глядзіць,
Ён коннік Пагоні.

"Пабач", - ён кажа, - "аблокі плывуць
Насустрач ветру.
Дождж ад долу да неба ідзе,
Знікае ў паветры".

Рушыць цягнік на Нясвіж,
Ідзе дадому.

За снежнем раптам прыйшоў лістапад
У зваротнай дарозе.
Чым больш п`ю я, чым больш палю,
Тым больш я цвярозы.

Я хутка ўбачу замак ці роў,
Убачу касцёлы.
Дарма спрабуеш спыніць цягнік,
Я рыну пад колы.

Рушыць цягнік на Нясвіж,
Ідзе дадому...
follow us on Twitter      Contact      Privacy Policy      Terms of Service
Copyright © BANDMINE // All Right Reserved
Return to top